Маладзенькі бялявы хлапчук,
Што яшчэ не ведаў жыцця,
Бачыў столькі жахлівых пакут,
Бачыў столькі смярцей штодня. 
Ён яшчэ нікаго не кахаў,
Не трымаў на руках дзіця.
Па начах у аблоках лятаў,
Ды спыніла яго вайна... 
Гэтых хлопчыкаў, сябра мой,
Ведаеш, колькі тады было,
Колькі іх у радную зямлю
За нас з табой палягло? 
Неба чыстае, цішыня ў далі.
Ты ведаеш, сябра мой,
Каму "дзякуй" сказаць у начы
За мір над сваёй галавой.