Не сыдзе боль нічыёй

 

Нібы знішчаны розум
На асобах людзей
Ад мінулых часоў
Да сучасных падзей.

Апранулася сонца
Ў колер крыві,
І кугакаюць хмары
Над тварам зямлі.

Мосенж помнікаў
Ледзьве трывала стаіць
І адлітая зброя
Ціхім болем звініць.

І дубы і бярозы
Абляцелі даўно.
І лядоўня віхура
Зазірае ў акно.

Выбухі бомбаў,
Слёзы старых і дзяцей,
Дзяўчыны ганебна забітыя,
Не сыдзе боль нічыёй.