Подзвіг

 

Памяці бацькі,
Памяці ўсіх без вестак прапаўшых

Вялікія бітвы былі ўжо потым,
А ў тым, сорак першым, пад эннай гарой…
…Схіляючы голаў, даніну журботы
табе аддаю безымянны герой.

Па хлебнаму полю, жалезам зубатым
Зямлю раздзіраючы, танкі паўзлі.
На чорных крыжах павуцінна распятых
І смерть, і галечу народам няслі.

У люку тарчаў пераможца Еўропы,
Насвістываў борздзенька маршавы такт.
І раптам у бой уступіў з развароту
Адзін супраць сотні савецкі наш танк.

Без флангаў, без сувязі. Ісціна правы
Вяршыў свой раз’ юшаны помслівы бой.
Дзесятак спаліў. І ў Гудэрыяна
Якраз не хапіла іх там, пад Масквой.

У сэрцы далёкага часу карціна:
Грыміць несціхана гарматны арган,
Палаючы факел стальное машыны
Бязвусыя хлопцы вядуць на таран…

Не знойдзеш іх прозвішчаў на абелісках –
За наша жыццё разлічылісь спаўна.
І толькі ў надзеях іх сем'яў і блізкіх
Усё яшчэ доўжыцца тая вайна.

Вялікія бітвы былі ўжо потым:
На Волзе, пад Курскам, у сталіцы чужой…
Схіляючы голаў, даніну журботы
Табе аддаю, безымянны герой.