Памяці маіх аднасельчан з невялічкай вескі,з якой у 1944г на вайну прызвалі 43 чалавек,
 а дамоў вярнуліся толькі трое...
       "Помнік"
   Даўно мінуў той час жахлівы
   Калі грымела тут вайна
   І адпраўляла ў магілы
   Людзей загубленых штодня
   Нам толькі памяць застаецца
   І помнік сціплы ля дарогі
   Тут душы тых,хто не вярнецца
   Свае аставіўшы парогі
   Не нарадзіўся,не загінуў
   Не знойдзеш тут свайго імя
   Хто назаўседы свет пакінуў
   А мог быць ты,а мог быць я
   Пад ім ніхто не пахаваны
   Няма журботных дамавін
   І зорка,як на сэрцы рана
   Крывавіць сокам журавін
   Стаяць у самоце тры бярозы
   Тут птушка песню прапяе
   Пальецца дожджык,быццам слезы
   Па тых,хто згінуў на вайне .