Развітанне воіна

 

Час прыйшоў нам сыходзіць,мама.
Не кладзі мне з сабою слёзаў,
грошай мне не патрэбна таксама:
не адкупішся імі ад Лёсу.

Ты кавалачак свежай зямліцы
загарні ў насовачку беражна.
Пакладзі мне... Не,не рассыпецца,
клапатлівымі пальцамі нежнымі.

Яе хмары дажджом цалавалі,
мы ступалі па ёй басанож,
і калючыя боты тапталі,
баразны ўразаўся нож.

Новым горам яе калечылі
і залечвалі раны ізноў.
Не зямля гэта – кроў запечаная,
гэта косці маіх дзядоў...

Быццам кольцы на зрубленых дрэвах,
паўтараецца круг той самы...
На мне крыжык. А плакаць не трэба.
Час прыйшоў нам сыходзіць,мама.