Спыніце гнеў, скажыце злосці :"Годзе!",
Не парушайце мірны рух зямны.
Імкніцеся, каб хоць адно стагоддзе
Еўропа не стагнала ад вайны.
Не трэба ў спрэчках браць у рукі зброю,
Без зброі можна ісціну знайсці.
Я не адзін з маленства песціў мрою
Аб мірным у гармоніі жыцці.
Вядома, што такіх, як мы - мільёны:
Сапраўдных, хто кахаў і дараваў.
Ой, як было бы добра, каб законы
Хрыстовы кожны ў свеце шанаваў,
Каб кожны чуў шчаслівы смех дзіцяці
І не зважаў, што будзе і калі,
І зразумеў: сапраўднае багацце -
Любоў пад мірным небам на зямлі.
Сінявокі небасхіл
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.1990697674419
Галасоў: 1075. Сярэдняя: 4.20
4.1623616236162
Галасоў: 542. Сярэдняя: 4.16
4.3038461538462
Галасоў: 520. Сярэдняя: 4.30
4.4068136272545
Галасоў: 499. Сярэдняя: 4.41
4.0833333333333
Галасоў: 360. Сярэдняя: 4.08
4.4310954063604
Галасоў: 283. Сярэдняя: 4.43
4.6958333333333
Галасоў: 240. Сярэдняя: 4.70
4.3307086614173
Галасоў: 254. Сярэдняя: 4.33
4.1954022988506
Галасоў: 261. Сярэдняя: 4.20
4.1187739463602
Галасоў: 261. Сярэдняя: 4.12
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь