Са зборніка “Вершы-дураняткі”.
***
Каб не здарЫлася
якога там няшчасця –
я з гараскопаў веды запасаю.
А баючысь яшчэ якой напасьці,
якую ў гараскопы не ўпісалі –
крашчуся, калі йду каля Сабора,
каля Мячэці, да Аллаха – склон пачотны,
ля Сінагогі – прыкупляю “Тору”,
і проста так – перабіраю чоткі.
Няшчасце ж, сцеражэ на кожным кроку.
І я, каб дзе ў якое не ўступіць –
з сабой цягаю у кашолцы кошку,
каб поперад сябе, калі, пусьціць.
Калі якая напужае з’ява –
плюю налева, тры разЫ…
Шчэ, на усялЯкі выпадак – плюю направа.
Па хаце паразвесіў Божай Маці абразЫ,
а над дзьвярыма нацапіў падкову ржавую –
вядьмак ня сунецца сюды.
Трымаю, пра запас я – валідол, і нашатыр,
нашу ў кішэні, шчэ часночныя галоўкі –
калі сустрэнецца вампір,
ці нехта іншы, з іхняе суполкі.
І я – заўжды настаражЭ !
Бо, кожны ж хоча урабіць мне подласць !
З жанчын там хто, альбо з мужэй –
навокал жа, варъятаў кодла !
*+*
27 верасня 2014 г.