Я спытала ў бабулі,
Якая ў вайну жыла,
Як свісталі тады кулі,
Партызанка дзе ішла.
-Вельмі страшна, дзеткі, жыць
Змрочнаю вайною,
Боль цярпець, дзяцей карміць,
Ахвяраваць сабою.
Вёска наша ў сем двароў
Ля лесу гаравала,
Бо ўсіх хлопцаў, мужыкоў
Вайна пазабірала.
Цяжка там, дзе ішлі баі...
А ў нас катаў не відаць,
Бо партызаны ў гаі.
Можна жыць, агарод саджаць.
Як чужынцы ля двара
Просяць яйкаў, сала
Пазірае дзетвара
Каб што дзе не прапала.
Выглядаюць партызан
Белых ці чырвоных,
Малака нясуць ім збан,
Агуркоў салёных,
Хлеба з маслам, кісялю,
Яек, бульбы з салам...
Усім, што ёсць, людзей кармлю,-
Бабуля адказала.
-Партызанам хлеб пяклі,
Бялізну часта мылі,
Яны ж у лесе ўсе жылі,
Кашулі мы ім шылі.
Ваявалі як маглі
Не толькі партызаны,
Вяскоўцы ім дапамагалі
Лячыць цяжкія раны.
Хто свінню аддаў, каня
Для патрэб вайсковых...
Не лічыліся ні дня
З тых гадоў суровых.
Адзін раз дзіця прывезлі,
Каб мы схавалі ў хаце.
Як свайго яго глядзелі,
Бо ў партызанах маці.
Навучылі як схавацца
Як чужы хто прыйдзе:
Пад ложак ціхенька "забіцца",
Сядзець, пакуль не пойдзе.
Партызанская вайна
Ішла па ўсёй краіне.
Хай фашыстская брыда
Навек свой яд пакіне.
Страшна ў апошні дзень
Вёсачка гарэла.
Немцы нібы чорны цень
Адпаўзалі смела.
Усё спалілі за сабою:
Пуні, хлявы, хаты.
Дзе і як нам жыць зімою
Знаў бы толькі тата.
Людзі дружна ў кустах
Хаваліся за рэчкай.
Панаваў нясцерпны страх,
Слёзы, боль сардэчны.
. . .
Забылася вайна даўно.
Святкуе Перамога.
Добра, што толькі ў кіно
Фашыста бачым злога.