Ў 44-м годзе

 

Ў 44-м годзе
Нас звольнiлi, браток
Ды зноў павесткi носяць
Бяруць людзей на фронт

Калi ўсiх забiралi
Вяскоўцаў на вайну
Бабулi перадалi
Вось гэту навiну

Што любага Пятруся
У войска забяруць
I з роднай Беларусi
Ў акопы павязуць

Ля хаты сабралося
Амаль не ўсё сяло
Ў дарогу, як вялося
Праводзiць эшалон

Бабуля мая ў хаце
Прыпала да iкон
А дзед пры ўсём парадзе
Гатовы у вагон

Яна малiла Бога
Паклонам за паклон
А дзед – сярод дарогi
Пайшоў ўпрысядку ён

Такiм прайшоўся зухам
З такiм вагнём ў вачах
З такiм выдатным рухам
Ў нагах i у руках

Што ойкнулi суседзi –
Ну й сокал у цябе!
Нi тут, нi ў свеце недзе
Цябе не падвядзе

Не падвядзе радзiму
Не падвядзе сяло
Ўсiх ў гэтую гадзiну
За сэрца узяло….

I ён пайшоў у войска
I бiў там варагоў
I ўся гуляла вёска
Калi прыйшоў дамоў