"Донарскі матэрыял"

 

“Донарскі матэрыял”
Памяці малалетніх ахвяр фашызму прысвячаецца

Пыл узнялі санмашыны колы.
Гул матора цішыню ўзрываў.
А ў будынку Споркаўшчынскай школы
дзеці – “донарскі матэрыял”.

Афіцэры-медыкі з машыны
выйшлі – і выстройваюць дзяцей.
Позірк іх драпежніцка-птушыны
ўважліва “матэрыял” глядзеў.

Адабралі некалькіх. Павезлі.
Фрыцам раненым патрэбна кроў.
Хто застаўся – мокры нос павесіў,
калаціўся ўвесь, усхліпваў, роў.

Дзецям ноччу жудаснай не спіцца –
уяўляе беднае дзіцё,
як павук са свастыкай на спінцы
з сініх вен высмоктвае жыццё,

як ахвярам тыкаюць у грудзі,
як вядуць дзяцей да санмашын…
З сініх вен-рачулак Беларусі,
крыважэрны, піў жыццё фашызм…