Ліпеньскія прыпеўкі
У памяць аб падзеях 1944 года
Бравай арміяй-скалою
край наш вызваляецца –
многа акупанцкай зброі
ля ракі валяецца.
***
Акупанты – гразь. Атака –
грозная мачаліца…
Вызваліцелі на танку
ў вёсачку прымчаліся.
***
Да цябе, фашыст-бамбіза,
неба не прыязнае:
часці ворага бамбіла
наша авіяцыя.
***
Павалілі цераз Збляны
фрыцы недабітыя.
Іх патроны расстраляны,
галасы прапітыя.
***
Сцежачкай ідуць лясною
акружэнцы-ворагі.
Немец, з нашай стараною
развітайся скоранька!
***
Ворагі на захад пруцца.
Ззаду – вёсак коміны.
Развітайся з Беларуссю,
акупант разгромлены!