Дык так, пачалося. Забойца ў паходзе,
I спушчаны псы з ланцугоў.
У грознай навале, у цяжкай прыгодзе
Больш мірных няма берагоў.
Да зброі, народы раскутай краіны:
Разбойнік штурмуе наш дом!
Магутнаю раццю, патокам адзіным
Абрушым на ворага гром!
Той мусіць загінуць, хто меч узнімае
На голавы мірных трудзяг.
Няхай жа агорне ноч цёмна-нямая
Падступных падлюг і туляг!
Дык чуйце, народы: ў паход на бандыта,
На меч перакуйце ваш плуг.
Захочам — і Гітлер, як пёс, будзе біты:
Шалёнага пса — на ланцуг!
Шалёнага пса — на ланцуг!
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.1648892534865
Галасоў: 1219. Сярэдняя: 4.16
4.1475694444444
Галасоў: 576. Сярэдняя: 4.15
4.2836363636364
Галасоў: 550. Сярэдняя: 4.28
4.4063670411985
Галасоў: 534. Сярэдняя: 4.41
4.0508905852417
Галасоў: 393. Сярэдняя: 4.05
4.4334470989761
Галасоў: 293. Сярэдняя: 4.43
4.309963099631
Галасоў: 271. Сярэдняя: 4.31
4.6872427983539
Галасоў: 243. Сярэдняя: 4.69
4.2
Галасоў: 265. Сярэдняя: 4.20
4.070110701107
Галасоў: 271. Сярэдняя: 4.07
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Што шукалi?
-