Трэба мужнымі быць у жыцці...

 

Трэба мужнымі быць у жыцці,
Памятаць кожны дзень і гадзіну:
Жыць на свеце – не поле прайсці,
Мы ў адказе за мір, за Радзіму.

Нашы продкі, бацькі і дзяды,
Родны край бераглі, шанавалі,
Білі ворагаў лютых заўжды
І за волю жыццё аддавалі.

І сягоння, у ліпеньскі дзень,
У цудоўнейшы дзень вызвалення,
Гэта мужнасць, як сонца прамень
Асвятляе шляхі пакаленняў.

Ты красуй, Беларусь, у вяках!
Дай нам, Божа, шчаслівай дарогі.
Будзем моцна трымаць у руках
Сцяг бацькоў нашых – сцяг Перамогі.

Прывітанне, Радзімы сыны.
Хай жыве ў вашых сэрцах надзея,
І здзяйсняюцца мары і сны,
Хай у працы наш край маладзее.