Выбух
Аповед падпольшчыка Роберта Сасноўскага
Адной з найбуйнейшых дыверсій лідскіх падпольшчыкаў на акупаванай фашыстамі тэрыторыі стаў падрыў Лідскай электрастанцыі ў ноч з 14 на 15 сакавіка 1943 года.
Я памочнік качагара
на электрастанцыі.
З думкай – шкодзіць нечакана
злым захопнікам-шакалам –
не магу расстацца я.
Падарваць к чарцям сабачым
думаю і змыцца я.
Здагадаецца апальшчык
аб маёй аб місіі.
Немцы хутка заскуголяць:
выйшлі не на праменад –
носяць узрыўчатку ў горад
Наказных, Кастраміна.
Помсце – узрыўной рабоце –
захацеў аддацца я –
думкі тоячы аб помсце,
пераносіць тол у боце
на электрастанцыю…
Заступаем на начную.
Пад турбінай тол ляжыць –
выбух хуценька пачуюць
і падпольшчык, і фашыст.
Каб моц выбуху падвоіць,
у катлах паднялі ціск…
Прапаўзае час паволі –
не імчыцца, не ляціць…
Прыйдуць, неўзабаве прыйдуць
моманты чаканыя!..
Зубы паказалі фрыцу:
выбух патрасае Ліду –
падарвана станцыя!..
Падарваць фашызм на міне
прыйдзе Пераможны Час,
а пакуль падпольшчык змые
крышачку фашызму гразь!