Вышыні святла

 

Вышыні святла — святыні,
Саласпілсы, Хатыні,
Крэпасці Брэсцкай руіны,
Вы ўжо не толькі ўспаміны,
Што душы людскія крояць,

А памяць, прысяга і споведзь,
Запісаныя навечна
На дрэве магутным, рассечаным
Маланкаю да карэння.

He вытрывала знямення,
Загаварыла каменне
Такой невымоўнай пакутай —
He чутай яшчэ, не адкутай
Hi ў бронзе, і ні ў жалезе,
I ні ў радках паэзіі.

На попеле, на руінах
Шуміць пераможнае жыта...
Вышыні святла — вяршыні
Жыцця, што бяссмерцем здабыта.

Іншыя вершы аўтара