Яшчэ планета не астыла,
Яшчэ агнём бурліць нутро,
У ліхаманцы рвуцца жылы
Вякамі скручаных вятроў.
Яшчэ пад намі узрываецца
Закутай цішыні
пухір:
Як зубы,
горы праразаюцца,
I лава спапяляе жвір...
Яшчэ б люляць зямлю ў пялёнках
Людскіх турбот, людскіх надзей...
А хтось гвалтоўна і шалёна
Ёй бомбу на плячо кладзе.
Трымай!
Трымай, хоць цела млее,
Нясі, пакуль бікфордаў шнур —
Цяжкая памяць —
не датлее —
I выбухнуць мільёны бур!..
I ўсё змяшаецца імгненна
У першародную жуду...
I я —
апошняе калена
Людскога племя —
не прыйду,
Каб зноў цябе красой аздобіць,
З табой смяяцца, плакаць, жыць...
...Зямля мая!
А можа, хопіць
Ісці да вогненнай мяжы?..
Бушуй сабе
гарачым чэравам,
З глыбінь вяршыні узнімай!
Ды помні пра дарогу
з чэрвеня
У светлы той
і горкі май.
Яшчэ планета не астыла...
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0819758276406
Галасоў: 1903. Сярэдняя: 4.08
4.3622377622378
Галасоў: 715. Сярэдняя: 4.36
4.1666666666667
Галасоў: 714. Сярэдняя: 4.17
4.1349431818182
Галасоў: 704. Сярэдняя: 4.13
3.9965457685665
Галасоў: 579. Сярэдняя: 4.00
4.4098837209302
Галасоў: 344. Сярэдняя: 4.41
4.2701863354037
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.27
4.17125382263
Галасоў: 327. Сярэдняя: 4.17
3.9333333333333
Галасоў: 315. Сярэдняя: 3.93
4.6439393939394
Галасоў: 264. Сярэдняя: 4.64
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі