Захопніцкі абоз
У памяць аб падзеях 1941 года
Захопніку патрэбна
краіна-каравай.
Да лап не прыбярэ наш
непераможны край!..
Купаючыся ў леце,
пужаючы стракоз,
праз Панямонцы едзе
захопніцкі абоз.
Павозкі акупантаў
на гумавым на ходзе,
на колах на губастых
праз Панямонцы коцяць.
У кожную запрэглі
бясхвостых коней двух –
і коціць, бы ўгарэлы,
фашыст на поўны дух.
Бясхвостыя кабылы –
з магутнымі нагамі –
у вёсачку ўступілі
(падковы нібы камень).
Пакрыты груз брызентам.
Гучыць губны гармонік.
Фашыст тытунь з кісетаў
пакурвае, гамоніць.
Ад вёскі фрыцу трэба,
каб хлеб яму давалі, –
па-руску просіць хлеба,
яго за водар хваліць.
А Гітлеру патрэбна
краіна-каравай.
Да рук не прыбярэ нас
фашыстаў галава!