Змаганне са змеем
Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Фашызм – бы змей грымучы,
гад з шыяю вала.
Ён тысячы замучыў.
Змагацца смерць звала.
“Паўстаньце на змаганне
ў братэрстве, у адзінстве!
Старанні, намаганні
да справы прыкладзіце!”
Змагаючыся, важна
адвагу паказаць –
і дзейнічаў адважна
падпольшчык, партызан.
Штык партызана востры
прынёс фашызму боль.
У горадзе, у вёсцы
гад атрымаў адпор.
Паклаў салдат савецкі –
савецкі вызваліцель –
канец вайне-завеі,
канец кровапраліццю.
Баец савецкі смее
спыняць выццё завей!
Канец фашызму-змею!
Ствараць жыццё заве!