Чаго ж ты іржэш тут, мой конь чарнагрывы...

 

Чаго ж ты іржэш тут, мой конь чарнагрывы,
Зямлю ўдараеш капытам?
Яздок усё роўна не ўстане з магілы:
Ён куляй фашысцкай прабіты.

Ляжыць у чужой і далёкай краіне —
Асеннія ветры галосяць,
І лісце, апаўшае толькі што з дрэва,
Магілу салдата заносіць.

А недзе у роднай краіне і вёсцы
Чакае любімая маці,
Каб сына хоць раз прыгарнуць яшчэ к сэрцу,
У матчыным сціснуць абняцці.

І ветры прынеслі ёй вестку ліхую,
Што сын яе ў бітве загінуў,
Жыццё, дараванае роднае матуляй,
Аддаўшы за маці-Краіну.

Слязамі не выплачаш гора з-пад сэрца —
Хай гнеў грудзі матчыны ўздыме!
Вось двое сыноў дарастае да зброі,
І ў бітву іх кліча Радзіма.

— Ідзіце, сыночкі, і ворагу-кату
Адпомсціце люта за брата.
Чакаць я вас буду, чакае Радзіма
І родная вашая хата!

Іншыя вершы аўтара