He шкадуйце, хлопцы, пораху...

 

He шкадуйце, хлопцы, пораху,
куль гарачых і гранатаў.
Усе, каму свабода дорага,
падымайцеся на ворагаў,
на катаў!

Пушча змрочная, высокая,
недаступная паляна,
будзь ты могільнікам ворагам,
стань прыстанішчам для сокалаў —
партызанаў.

Век жывым звяр'ю не вырвацца
і ад помсты не схавацца.
Нашы сілы растуць, шырацца, —
над Дзвіной стаім, над Прыпяццю
на варце.

Днём буранамі крылатымі,
быццам цень, праходзім ноччу
сонным лагерам, між хатамі,
зніштажаючы гранатамі
банду воўчу.

Чуюць гады ў кожным шораху,
што ўжо блізіцца расплата,
чуюць з страхам песню ворагі:
не шкадуйце, хлопцы, пораху
на катаў!