На сустрэчы партызан

 

Вецер супакоіўся на міг,
Як чырвоны следапыт дасведчаны...
— Як жа засталіся Вы ў жывых? —
Запытаў адчайнага разведчыка.

Усміхнуўся горка у рукаў
(Пэўна, рану закрануў балючую...):
— Гэтак часта
Смерць я сустракаў,
Што адзін другому надакучылі...