Не патрэбна ніякаму часу вайна!

 

1
Не патрэбна ніякаму часу вайна!
Не патрэбна і нашаму веку!
Не прыносіла шчасця ніколі яна -
Колькі гора дала чалавеку!..
2
Кардынальна не вырашыць прагнасць крыві
На Зямлі ўсе люцкія пытанні,
Бо, знішчаючы ў дрэве яго карані,
Зелянець лепей крона не стане…
3
А калі й застанецца расточак які
Доўга будзе ўверх прабівацца,
Пакуль ствол яго стане драйляны, тугі...
Трэба вырасці - каб дрэвам звацца…
4
Так і род чалавечы, калечыць вайна -
І дранцвеюць ад ранаў галіны,
Нараджае нянавісць і жорсткасць яна
І для помсты рыхтуе прычыны.
5
Адгукаецца рэхам вайна ва ўсім -
Не падымеш ахвяр і не вернеш…
Только боль для нашчадкаў і памяці дым
Застаецца і блудзіць, як дэрвіш.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115081803813