Сягодня была вайна...

 

(подых Брэсцкай крэпасці)

Сягодня была вайна ...
І ранак, як у сорак першым,
Нядзельная цішыня ...
Міжволі складаю вершы...
Залівіста салаў'і ...
Спяваюць, ў гаі, за Бугам ,
І рэха вайны - з зямлі…
І ў памяці - думак скруха ...

Крык ворана разарваў,
Як вораг спакой, гарматай,
І перад вачыма ўстаў
Цалёханькі Кіжаватаў,
І цені яго байцоў
Дзевятай пагранзаставы,
Жывымі, сярод мярцоў,
Стаяць, як ў полі травы ...

Атакі, агонь і дым! -
І кулі дрылююць сцены,
Усё стала вакол сівым
У знішчальным агні гіенны…
Вялізная цытадэль -
Паўзучага за вадою-
"Страляе" па сэрцы, ў цэль -
І цела пранзае болем ...

У скляпах казематаў плач -
Даносяць цагліны стогны -
Нібы ў гушчары пугач,
Зараджвае госць патроны,
І "Feuer"каманды жджэ,
Знішчальніку не сядзіцца ...
І вербы спаўзлі ніжэй, -
А там, за ракой, граніца! ..

Сягодня была вайна,
Застыў яе твар ў каменнях,
У вадзе Мухаўца яна
І ў Крэпасці Брэсцкай ценях ,
У маршчынах дрыготкіх рук
І у позірку ветэранаў...
У вянках і ў кветках - брук -
І ПАМЯЦЬ баліць, як рана.
22 чэрвеня 2014г.