СВЯТАЯ ВОЛЬНАСЦЬ
Гары яна агнём – Святая Вольнасць!
Ў імя яе – і здзекі, і вайна.
Няздольнасць удыхнуць і невымоўнасць!
Крывава-белы сцяг – яе цана!..
Гары агнём жа ты, Святая Вольнасць,
Адчайна-смелых, мужных змагароў!
Куды вядзеш ты?..
На цвінтар?..
Праз неспатольнасць
Бетонна-шэрых твараў “ваяроў”?..
Да Вольнасці Святое – шлях праз краты,
Збіццё і гвалт за сэнс сваіх высноў.
Праклённа-голасна галосяць маткі
Ды паляць свечкі ў храмах за сыноў…
Усход ці Захад…
Хто куды?..
Хто смелы?..
Мяжа-краіна…
Дрот і аўтамат…
Угару ўздымайся Сцяг крывава-белы
Ў імя Айчыны, раздзіраемай як шмат…