Малацілі гарматы,
Малацілі цяжкімі цапамі.
I раўлі камяніцы,
I крышыліся косці мастоў.
Горад быў ці не быў?
Адкажы, не катуй мяне, памяць!
Ці снарад і цябе, нібы шкло на панелі, растоўк?
Вось і горкі ўмалот — гурбы бітае цэглы,
I ўсе людзі навекі пад душнаю цэглай палеглі.
I, здаецца, няма ўжо нікога, нікога на свеце.
То не я пазіраю —
Гэта трызніць атручаны вецер;
То не шкло на каменні,
А вочы мае раструшчаны;
То не дрот са слупоў,
А жылы мае пакручаны.
I не чорныя галавешкі
Датляваюць на бруку,
Гэта ногі мае гараць,
То смыляць мае рукі.
Раптам попел і цэгла варухнуліся, чхнулі, усталі.
Дзіўным голасам чалавечым у мяне запыталі:
«Дай, браток, закурыць.
Ёсць тытунь — будзем жыць...»
Артабстрэл
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0835978835979
Галасоў: 1890. Сярэдняя: 4.08
4.3641456582633
Галасоў: 714. Сярэдняя: 4.36
4.1709039548023
Галасоў: 708. Сярэдняя: 4.17
4.134477825465
Галасоў: 699. Сярэдняя: 4.13
3.9877835951134
Галасоў: 573. Сярэдняя: 3.99
4.4046920821114
Галасоў: 341. Сярэдняя: 4.40
4.2679127725857
Галасоў: 321. Сярэдняя: 4.27
4.1640866873065
Галасоў: 323. Сярэдняя: 4.16
3.9299363057325
Галасоў: 314. Сярэдняя: 3.93
4.6412213740458
Галасоў: 262. Сярэдняя: 4.64
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі