Бой пад вечар скончыўся...

 

Бой пад вечар скончыўся,
А мы ўсё
Пра атаку,
Хоць былі ўжо «тыл».
I ніхто яшчэ з нас не памыўся,
I ніхто яшчэ з нас не астыў.

I ляжаць сябры ў магіле братняй —
У каманды пахавальнай многа спраў.
Не спяшыў камбат пісаць аб стратах,
Аб сваіх салдатах гараваў.

Кроіў хлеб мой друг рукою чорнай,
З гімнасцёркі не абмыўшы кроў.
Выпівалі па чатыры нормы —
Нашы
I загінуўшых сяброў.