А пабываць там даўно я мару.
Праехаць ціха, прайсціся пеша,
Дзе жыў Твардоўскі, дзе жыў Гагарын,
Дзе сам хадзіў я у сорак першым.
Усё змянілася — я гэта знаю —
Паміж барамі Смаленшчыны мілай.
I ўсё ж я кожны куток пазнаю
Па незабыўных старых магілах.