Праз дрот калючы,
Аўчарак іклы,
Да болю сцяўшы дыханне,
Праз варту,
Краты
Яно пранікла
У лагер смерці,
Каханне.
За ім сачылі
I віжавалі.
Ласкавы позірк —
Як здрада.
Яго знішчалі,
Ды выжывала —
He выдай яго паглядам!..
Яна і ён —
Па семнаццаць вёсен,
Вочы —
Вочы сустрэлі.
Пяшчоты ім
Схаваць не ўдалося —
Асуджаны да расстрэлу.
...Здзіралі вопратку з іх
Апантана, —
Ад жаху зайшліся сэрцы,
He распранайце іх,
Закаханых!
Быць голымі —
Горш ад смерці.
Плыві хутчэй,
Туман вечаровы;
Будзь, туман, літасцівы.
Трава буйная,
Ўзыдзі над ровам,
Схавай, трава,
Іх цнатлівасць.
Перад каханым
Яна рукамі
Сваё захінала цела...
А ён першы раз,
He міргаючы,
З ямы
Глядзеў на яе,
Знямелы.