Далі травінцы назву — слёзкі.
А з ёй — паданне для вякоў.
Ішла вайна. Чужынец
з вёскі
Забраў дзяўчыну ад бацькоў.
Дзяўчына ў цьме-журбе вялікай
Сама
пад хмурнай сінявой
Аб дол ударылася з крыкам
I стала слёзкамі-травой.
Глядзі: вунь колькі гэтых слёзак!
I ўсюды, дзе бягуць яны,—
Шляхі, шляхі да родных вёсак,
З палону, з роспачы вайны.