Алесь Борскі 11 декабря 2020 года в 19:34
http www. pogost. germanі. lebus. html, ці Цёзка
Пераклад верша Аляксея Бінкевіча
Усяго 4000-4500,
вядомых 1699
рад. Бяроза Міхась Міхайлавіч 1900 - 17.04.45
мл. с-т Бубновіч Андрэй Максімавіч 18.04.45
рад. Бурштын Мікалай Цімафеевіч 1908 - 08.05.45
ст.с-т Бондар Сяргей Антонавіч 1896 - 18.04.45
рад. Бінкевіч Аляксей Адамовіч 1909 - 16.02.45
.…………………………………………………………………
Са спісу савецкіх ваяроў, пахаваных у брацкіх магілах на савецкіх вайсковых могілках у мястэчку Лебус (Адміністрацыйны раён Мэркіш-Одэрланд).
Аш ці ці пі германія, цвінтар…
Ёсць у інэце спіс вядомы —
салдацкіх там імён абшар
І мноства невядомых,
хто беззваротна ў зямлю палёг,
хто для зямлі, як збожжа, быў насеннем.
У тым спісе імя сваё —
убачыў. Ён быў таксама Аляксеем,
а побач – прозвішча маё,
як быццам я, жывы, там пахаваны,
я, хто не быў у тых краях,
я, радавы сваёй краіны і салдат,
паклаў жыццё, на той вайне з фашызмам.
Не каралевіч і не цэсарэвіч,
дзе цезка мой ты тут ляжыш?
Ты, Аляксей Адамавіч Бінкевич,
хто ў трыццаць шэсць у братэрскай пахаваны,
хто абыйшоў з баямі усю Еўропу…
А што раней? Ты сеяў у вёсцы лён?
Перадаваў у фабзавучы свой досвед?
У канторы над паперамі сядзеў круком?
Каваў канёў ці кіраваў аралам?
Я пра цябе пазнаць бы ўсё жадаў,
але пра мне «вядомага» вядома мала.
…Магчыма, ты ў аркестры духавым
у літаўры біў калісьці спраўна?
І дзе даведацца мне аб жыцці тваім?
Няма адказу ўжо. Няма падаўна…
Вядомы-невядомы чалавек,
што на чужбіне быў пакінуты без веры,
быў пахаваны не адзін навек…
І навіна аб смерці грукнула ў дзверы
той хаты, дзе жыла твая радня
сцюдзёным ветрам, што з мястэчка Лебус...
Ніхто не ведае, у тым ліку і я.
Як вырашыць невырашальны рэбус?
І мы ніколі не сустрэнемся з табой,
а гэты верш не ты - чужы гартае,
і не заціхне ўжо ніколі гэты боль,
з зімовымі снягамі не растане.
Спакойна спі, Бінкевіч Аляксей:
пакуль і я жыву на гэтым свеце,
свае сумневы, калі ёсць, — рассей.
І ведай, забыццё табе не свеціць!
03.11.2015 22:27