на плячы вісела стрэльба,
бег праз лес, праз поле, грэблю,
у партызанскі, у атрад,
каб сказаць, што ў вёсцы гвалт,
што фашысты паляць хаты,
што забілі яны тату,
што сястрычку разам з мамай
павялі да нейкай ямы...
бег, як вецер, як вада,
у якой хуткая хада,
ён хацеў паспець сказаць,
што ўсіх трэба ратаваць.
ён не чуў ніякай стомы,
і прыбег на бераг стромны,
пераплыў раку і ў лес,
і са стрэльбай у перавес,
паляцеў ізноў вятрыскам,
але раптам куля блізка,
прасвісцела каля сэрца...
не пачуў ён сваёй смерці...
не паспеў... і не дабег,
куля ворага наспех,
супыніла сэрца стук...
так загінуў той хлапчук...