Акупантам апантаным
Сумна, — апусцілі нос.
Слава храбрых партызанаў
Разлягае гулка, скрозь.
Па гаях, па цёмным лесе,
Па чаротах і трысці
Бродзяць карнікі, эсэсы, і
А атрада не знайсці!
— Памарозіць іх зімою, —
Разважалі.
Ды дарма:
I зіма ўжо, а спакою
Ні хвіліначкі няма.
Толькі вёску абрабуюць,
Сядуць жэрці, скажуць: «Гут», —
У часіну найлюбую
Страляніна тут як тут!
Не паспеюць афіцэры
Пахавацца у куткі, —
Ад галоў іх і талерак
Застаюцца чарапкі.
Выб'юць навалач благую,
Едзе правіць новы кат:
— Не, паверыць не магу я,
Каб нязлоўным быў атрад. —
Абяцае многа марак
I з пляча свайго мундзір.
...Усміхаецца ў гушчары
Партызанскі камандзір.
Чуе добра, што вясною
Будзе болей іх крышыць,
Бо ніякаю цаною
Не купіць людской душы.
Хай жа злеюць і шукаюць —
Дарма скручана пятля:
Партызанам пасабляе
Сэрцу родная зямля.
Нязлоўны
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0990745781165
Галасоў: 1837. Сярэдняя: 4.10
4.3884057971014
Галасоў: 690. Сярэдняя: 4.39
4.1870503597122
Галасоў: 695. Сярэдняя: 4.19
4.131195335277
Галасоў: 686. Сярэдняя: 4.13
3.9819494584838
Галасоў: 554. Сярэдняя: 3.98
4.4077380952381
Галасоў: 336. Сярэдняя: 4.41
4.2735849056604
Галасоў: 318. Сярэдняя: 4.27
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9258064516129
Галасоў: 310. Сярэдняя: 3.93
4.6461538461538
Галасоў: 260. Сярэдняя: 4.65
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь