Пра вайну

 

Была вайна.
Не даўна – ўчора.
Я гэта ведаю не з кніг.
Для тых,
хто зведаў тое гора,
і паўстагоддзя –
толькі міг.

Нашто парады і даклады?
Не трэба больш былой ілжы.
Клады прывесці б нам да ладу,
паставіць свечкі пад крыжы.

Бо варты вечнае пашаны
той, хто ў пякельны час ліхі
вайною быў укрыжаваны
за нашы цяжкія грахі.