Пяць патронаў у абойме...

 

Пяць патронаў у абойме,
Пяць патронаў.
Падымаемся у бой мы
Ў полі роўным.

У патроне кожным — куля,
Девяць грамаў.
He чакай, мая матуля,
Тэлеграмы.

Hi з санбата палявога.
Hi з пагоста.
Ходзіць ціха (бо дарога!..)
Наша пошта.

Цэлы месяц будзе везці
Праз краіну
Спавяшчэнне у канверце,
Быццам міну.

Цэлы месяц будзеш верыць,
Што жыву я,
Скажаш яблыням і вербам:
Ён ваюе...