Напілася зязюля сцюдзёнай расы
I хацела ляцець да сябе у лясы,
Толькі я папрасіў: «Не ляці, пачакай,
Сумна мне, закувай».
«Што ж, не цяжка мне, хлопча, табе зваражыць,
Хочаш — праўду скажу, колькі будзеш ты жыць.
Загадай».
«Ну, пра гэта я ведаю сам:
Пакуль сэрца ад гневу святога гарыць,
Пакуль куля у дуле нагана ляжыць —
Буду жыць».
«Запытайся тады пра нявесту сваю —
Цераз колькі гадоў ты сустрэнешся з ёй,
А ці хутка вясельную песню спяюць
Для тваёй маладой».
«I пра гэта не варта мне думаць-гадаць:
Да нявесты каханай рукою падаць.
Дай вось толькі прагнаць чужаніц
Ад шырокіх дарог, ад блакітных крыніц,
Каб пазваць на вяселле я мог землякоў,
Каб мы жыць распачалі ля родных дуброў...
Ты, зязюля, мне лепш сягоння скажы,
Колькі нашых сяброў у магілах ляжыць,
Колькі выбіта ніў, колькі спалена хат,
Колькі вытаптаў кветак раз'юшаны кат?»
«Многа прыйдзецца, хлопча, табе сумаваць,
Цяжка раны радзімай зямлі залячыць.
Ад зары да зары
Цэлы месяц куваць
І ўсяго не злічыць, не злічыць».
«Што ж, я сам падлічу
I за ўсё адплачу!»
Ты скажы мне, зязюля...
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0990206746464
Галасоў: 1838. Сярэдняя: 4.10
4.3884057971014
Галасоў: 690. Сярэдняя: 4.39
4.1870503597122
Галасоў: 695. Сярэдняя: 4.19
4.131195335277
Галасоў: 686. Сярэдняя: 4.13
3.9819494584838
Галасоў: 554. Сярэдняя: 3.98
4.4077380952381
Галасоў: 336. Сярэдняя: 4.41
4.2735849056604
Галасоў: 318. Сярэдняя: 4.27
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9258064516129
Галасоў: 310. Сярэдняя: 3.93
4.6461538461538
Галасоў: 260. Сярэдняя: 4.65
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь