З блакаднікамі Ленінграда
Зноў Дзень прарыву адзначаю:
Не знаўшы дзён галодных,
рад я
Пірог, пячэнне есці з чаем.
I гэтым чаем праганяю
Камяк пякучы, даўкі ў горле,
Калі з іх вуснаў словы чую
Аб страшным голадзе, аб горы.
Я ім заглядваю у вочы, –
Iм столькі убачыць давялося
Смярцей, калі бялелі ночы,
I як ваўчыцай выла восень.
Прыйшлося зведаць мне калісьці
Блакаду кругавой парукі.
Ды ў параунанні з іх – здаліся
Нязначнымі мае ўсе мукі.
Хай не чарсцвеюць нашы сэрцы
I ў свята мірнае, і ў будзень,
I, як блакадны хлеб, мізэрным
Паёк духоўны наш не будзе!..