апошняя хвіліна,
хвілінка, хвіліначка,
апошні позірк
у родную даль...
і смокча так дужа
пад лыжачкай,
але хутка заб'юць,
і не выжыць на жаль...
ну што ж...
больш не зробіш нічога,
і твой лес
падышоў да мяжы...
добра бачыш
за вескай дарогу,
што так лоўка
кудысьці бяжыць.
а цябе, усе ж злавілі:
хлапчука-партызана,
фашысты,
з арлом на грудзях...
і шапнуў пра сябе:
"каб не ўбачыла мама..."
і стрэл гучна
грукнуў у вушах.