http://www.stihi.ru/2015/06/19/9413
Аднолькава грымяць над полем,
галовы бомбаў рвуцца ад дурноты.
Ці выжыць у гэтым пекле здолеем,
ад д'ябальскай гарэзлівай спякоты?
Аднолькава страляюць страшна
у Афрыцы, ці на Балканах.
А калі мертвы, то наказан
ляжыш у ложку ці на нарах.
Рамонкам толькі страшна дужа,
баяцца дыму ды агню...
Баяцца скомканую сцюжу,
што жыць мяшае караню.
І калі бомбы рвуцца здольна,
збіваючы галовы квятам,
смяюцца людзі і давольны,
забойства гэта лічуць святам.
Прырода выбухі глытае,
ды папірхаецца ў адказ.
Але ў той дзень, у 9-ым маі,
заціх жалезных танкаў лязг.
Бо замарыліся істоты:
жывелы, дрэвы, чалавек...
Бог накладае свае квоты,
на зверскі чалавечы здзек.
2015 г.