Думкі маладога салдата

 

Рэжа вочы чорны дым,
я праз слезы бачу неба.
Я загіну маладым,
не жадаю, не, не трэба...

Не паспеў яшчэ пажыць,
не пабачыў дзіўны свет.
Ну а танк ужо гарыць,
уздымаецца расвет...

Неба-чыстая слязінка,
патануць хачу ў ім...
...атрымалася замінка,
я загіну маладым.

Як у маленстве па расе
бегалі малыя,
а цяпер ва ўсей красе
мы гарым жывыя...

Так не можа быць са мной,
чую дужы выбух, грук...
З гэтай нотай ракавой,
не адкрыць мне люк.

Загарэлася шынэль...
Сапраўды ўсе... не ў сне,
і вяселкі акварэль
не ўбачу больш у вясне.

Рэзаў вочы чорны дым,
я праз слезы бачыў неба.
Хто загінуў маладым,
не папросіць хлеба...