Дзесьці жаўра ў небе цінькае...

 

Дзесьці жаўра ў небе цінькае,
Я ж у смерці на краю
Басаногае дзяцінства
На іржышчы пазнаю.
З прагавітымі вачыма,
Як галодныя гракі,
Дзеці, родам з той, Айчыннай,
У полі лушчаць каласкі.