“Не страляй”- крычаў ен,
маленькі, худы...
Баяўся здавен,
з тых пор, як тады
салдаты прыйшлі
у першую ноч...
Аўтаматы раўлі,
і людзі наўзбоч
хаваліся хутка,
а хто не паспеў,
то куля дагнала,
свішчучы нараспеў.
А ен быў малы,
не стаў ен нікім,
ні добрым, ні злым,
ніякім...
Застаўся б жывым,
і тады,
касманаўтам б ен стаў,
альбо будаваў гарады...
Ды толькі не будзе таго,
няма ў той весцы
ні жыцця, ні яго...
Вось гэта яна,
тая самая смерць.
Ці можа вайна,
што паспела сагрэць
жанчын і дзяцей,
няшчасных жыццем.
Міліены людзей
зніклі ноччу і днем.