У родны край прыйшлі мы зноў,
Дзе радасна жылі.
Сябры, успомнім пра сяброў,
Пра тых, што не прыйшлі.
Іх на дарогах франтавых
Хавалі маладых.
Пад Сталінградам і Масквой
Вятры пяюць аб іх.
Прайшлі яны паміж віхур, —
Берлін варожы паў.
I шумнай хваляй Порт-Артур
Героям чэсць аддаў.
У бітвах палі змагары
За вольны светлы час...
Дык спіце ж, воіны-сябры,
Мы не забудзем вас!