Прачнуўшыся рана, пайшоў па ваду я
Яшчэ на світанні,
Сустрэў дя крыніцы бярозку малую,
Як некалі раней.
Што сталася з белым бярозавым плаццем
Мне пала на вока —
Шрапнельны асколак кару пашкумаціў,
Параніў глыбока.
Чакала і ты нас, бярозка, аддана,
Як сэрца дзяўчыны.
Я раны агледзеў, спавіў іх старанна
Чысцюткай хусцінай.
Прайшла, адшумела зямлёй навальніца,
Ты раны залечыш, —
Хай лісце зялёнае шэпча з крыніцай
Пра нашу сустрэчу.