Праведнікі мілай Беларусі,
Вам я, як героям, пакланюсь.
Гімн іграе сонечны на гуслях
Праведная вамі Беларусь.
Ў час, калі нахлынула навала,
Баль спраўляла лютае звяр'ё,
Вы жыццё яўрэяў ратавалі,
Пад пагрозу ставячы сваё.
Смерці заглядаючы у вочы,
Не маглі няшчасных ёй адаць,
Бо Хрыстос на свет прыйшоў аднойчы,
Каб усіх нас, грэшных, ратаваць.
Неба воч не змежвае, – ўсё бачыць,
І заўжды пачуццямі гарыць...
Хай Збавіцель шчодра вам аддзячыць,
Што вы мужна неслі цяжкі крыж...
Дым ад крэматорыяў клубіўся.
Ён і зараз недзе ў хмарах ёсць.
Гром крычыць, каб людзі не забылі...
Дождж з гаркотай тут нярэдкі госць...
Праведнікі мілай Беларусі,
Вам я, як героям, пакланюсь.
Гімн іграе сонечны на гуслях
Праведная вамі Беларусь.