Такі спрадвечны лёс мужчын...

 

Такі спрадвечны лёс мужчын:
Рвануцца з мілых рук,
Пайсці
і зноў перамагчы
Сто слот і завірух,
Заблытаць тысячу дарог,
I выпіць дзесяць рэк,
I любай палажыць да ног
Увесь свой скарб
і грэх.

Ну, а калі праз сто разлук,
Праз сто смярцей вайны
Да мілых, незабытых рук
Не вернуцца яны, —
У тым няма
віны мужчын,
Зусім няма
віны,
Што рана леглі на спачын
Пад сосны і кляны...