Не верыў у злосць вайны,
казаў: " ды што там...
а дзе ж яна цяпер?"
На спачування не ахвочы
смяяўся ты
казаў: " не вер!"
Усе ж верыў я у тое шчасце
што людзям мір нясе...
У вайну, што можа шчасце скрасці
і зруйнаваць дамы ўсе.
Што гнезды птушак спаліць хутка
і птушанят малых заб'е...
Аб гэтым я нагадваў зрэдку,
шаптаў аб гэтым я табе.
А зразумеў мяне ня скора,
і шмат тады прайшло гадоў,
калі з вайны ішоў дамоў,
ты ўбачыў крыві мора,
ад гнезд гаркі ўнюхаў дым
і птушанят паўсюль забітых...
Паспачувай жа ты ўсім
у сваіх гаркіх малітвах...
Паспачувай, калі ўбачыш
у небе жаўруковы клін.
Над дымнай вескай
ці над лесам
зяленым альбо залатым...
Успомні свае словы
змяні свой погляд
аб вайне.
...ты зразумеў усе
на жаль,
калі агонь апек цябе.