Дзе б я ні быў далёка,
У сэрцы ты жыла,
Знаёмая дарожка
Да роднага сяла.
Мне не забыцца ранку
Прыгожаю вясной, —
Хадзілі мы з каханкай
Дарожкай залатой.
Вясна тады спявала,
I шчокі ў нас цвілі,
Мы сонечнай дарожкай,
Здавалася, ішлі.
Калі ж устаў над краем
Ваенны, грозны год,
Дарожкай палявою
Адходзіў я на фронт.
I ў бойцы ці ў спачынку
У сэрцы ты жыла,
Любімая дарожка
Да роднага сяла.
Сягоння перамога,
Прыйшоў жаданы час!
Знаёмая дарожка
Вядзе дадому нас!